Знайсці
18.08.2017 / 07:5321РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Жарко: Лічбы прыёму ў ВНУ будуць вызначаць Мінпрацы і Мінэканомікі

Урад не збіраецца штучна скарачаць колькасць тых, хто паступае ў ВНУ, але кантрольныя лічбы прыёму будуць вызначаць Мiнiстэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства эканомікі. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, ужо цяпер назіраецца памяншэнне набору ў ВНУ. У 2017 годзе ў ВНУ паступалі на 7% чалавек менш, чым у мінулым, але вырасла колькасць тых, хто паступае ў прафесійна-тэхнічныя вучэльні і ССНУ.

«Да сённяшняга дня набор у ВНУ планавалі рэктары. Рэктару выгадна — чым больш у яго студэнтаў, чым больш у яго платнікаў», — мяркуе Жарко.

Ён адзначыў, што кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «павінна вызначаць эканоміка», а менавіта, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства эканомікі. Яны будуць вызначаць тыя лічбы, якія патрэбныя для той ці іншай галіны.

«Зноў жа, калі мы павысім прахадныя балы ў ВНУ, то паступяць тыя, хто павінен навучацца. Няма штучнай задачы скараціць вышэйшую адукацыю, але яна павінна быць для падрыхтаванага чалавека», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930