Знайсці
17.08.2017 / 18:386РусŁacБел

У Барселоне фургон урэзаўся ў пешаходаў. 13 чалавек загінулі, больш за 100 параненыя

LVD

На плошчы Каталоніі ў цэнтры Барселоны мікрааўтобус заехаў у натоўп людзей, паведамляе мясцовая паліцыя.

Ёсць загінулыя.

Урад Каталоніі пацвердзіў звесткі пра 13 ахвяр тэракту. Паводле апошніх звестак, пацярпелі каля 50 чалавек.высвятляецца. 

Паліцыя пацвердзіла, што інцыдэнт у Барселоне быў тэрактам, паведамляе AFP.

Фота elperiodico.com.

Фургон, які выкарыстоўваўся падчас тэракту, быў арандаваны на імя нейкага Дрыса Укабіра. Ён пазней быў затрыманы каталонскай паліцыяй.

Пра гэта паведамляе іспанская газета Publico.

Паводле яе звестак, разам з Дрысам Укабірам, якому належаў транспартны сродак, быў узяты пад варту яшчэ адзін чалавек. 

Газета El Pais апублікавала на сваім сайце фота Укабіра.

Аднаго з тэрарыстаў паліцыя застрэліла,

паведамляе lavanguardia.com.

Таксама El Pais паведаміла, што кіроўца мікрааўтобуса збег пасля таго, як збіў машынай людзей. 

Фургон з тэрарыстам праехаў 530 метраў па люднай вуліцы.

Паведамлялі таксама пра стральбу ў адным з турэцкіх рэстаранаў горада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі (атрыманай, аднак, ад супрацоўніка паліцыі) там забарыкадзіраваліся ўзброеныя людзі, датычныя да тэракту. Але пазней паліцыя абвергла гэтыя звесткі.

Пазней быў знойдзены і яшчэ адзін фургон, які мог належаць арганізатарам тэракту.

Позна ўвечары стала вядома, што адказнасць за тэракт у Барселоне ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Пасольства Беларусі ў Іспаніі ўдакладняе, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых у Барселоне грамадзяне Беларусі.

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі.

Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным твітэр-акаўнце МЗС Беларусі.

Тэлефон гарачай лініі, адкрыты ўладамі Іспаніі: + 34 902400012.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031