Знайсці
17.08.2017 / 14:16РусŁacБел

У Мінску паставілі яшчэ адзін абменнік без касіра, які выдае манеты

У адным са сталічных аддзяленняў МТБанка паставілі тэрмінал, праз які можна абмяняць валюту — даляры, еўра і расійскія рублі — на беларускія рублі, піша Tut.by.

Тэрмінал не дае рэшты, таму для абмену трэба выкарыстоўваць купюры на суму, якую хочаце абмяняць. «Напрыклад, скарыстацца купюрай 100 даляраў для таго, каб абмяняць на беларускія рублі толькі 20 даляраў, а 80 даляраў атрымаць у якасці рэшты, нельга. У гэтым выпадку тэрмінал абмяняе на беларускія рублі ўсе 100 даляраў», — удакладнілі ў банку.

Пры гэтым у залежнасці ад курсу тэрмінал можа не прыняць да абмену банкноты вызначанага наміналу, бо не зможа выдаць патрэбную суму.

«Напрыклад, пры курсе еўра 2,248 рубля тэрмінал не прыме купюру 10 еўра, бо яму неабходна выдаць 22,48 капеек, а ў тэрмінале знаходзяцца толькі манеты наміналам 5 і 20 капеек. Калі курс зменіцца і стане 2,245 рубля, то намінал 10 еўра стане даступны да абмену», — тлумачаць у банку

Новая прылада працуе ў гандлёвым цэнтры «Момо».

Нагадаем, падобны тэрмінал, які выдае не толькі банкноты, але і манеты, яшчэ ў сакавіку з'явіўся ў адным з аддзяленняў Беларусбанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера