Знайсці
17.08.2017 / 13:385РусŁacБел

У Гродне 9-гадовы хлопчык памёр ад бокавіруса. Што гэта такое?

11 чэрвеня ў гродзенскай бальніцы памёр 9-гадовы хлопчык, якога прывезлі з дзіцячага лагера.

Хлопчык быў у лагеры толькі адзін дзень, пасля чаго пачаў скардзіцца на болі ў жываце. Яго адвезлі ў рэанімацыю, але на наступны дзень ён памёр.

Па факце смерці хлопчыка следчымі праводзілася праверка. І вось афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч паведаміў tut.by пра прычыну смерці хлопчыка.

«Экспертызы сведчаць пра тое, што ён памёр ад вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, выкліканай бокавірусам, — пацвердзіў прадстаўнік Следчага камітэта.

Бокавірус чалавека быў адкрыты ў 2005 годзе і з тых часоў з'яўляецца аб'ектам мноства даследаванняў. Вядома, што дадзены вірус спрыяе развіццю вострых інфекцыйных захворванняў дыхальных шляхоў.

«Асноўнымі праявамі дадзенай інфекцыі з'яўляюцца павышэнне тэмпературы цела, недамаганне, насмарк, кашаль, цяжкасць дыхання. Зрэдку дадзеная інфекцыя суправаджаецца ванітамі і дыярэяй. Інфікаванне бокавірусам можа прыводзіць да цяжкіх захворванняў верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў, якія патрабуюць шпіталізацыі, і працякае ў выглядзе бранхітаў, пнеўманій і бранхіалітаў», — распавяла Sputnik асістэнт кафедры інфекцыйных хваробаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Наталля Данілевіч.

Па словах Данілевіч, цяжэй за ўсё захворванне працякае ў дзяцей груднога ўзросту, а таксама ў дарослых і дзяцей старэйшага ўзросту з аслабленым імунітэтам. Вірус цыркулюе пастаянна, рэгіструецца на працягу ўсяго года, асабліва — у асенне-зімовы перыяд. Ён заўсёды быў, але не існавала дыягностыкі на яго. Ёсць дадзеныя, што захворванне бокавіруснай інфекцыяй у Беларусі складае ад 5% да 15% ад усіх ВРВІ. Такое даследаванне праводзілася ў Мінску. Пры бокавіруснай інфекцыі спецыфічнае лячэнне не патрабуецца, але смяротнасць ад бокавіруса нізкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930