Знайсці
17.08.2017 / 15:0912РусŁacБел

Чым вядомая беларускай кампанія Aimatter, якую набыў Google?

Стала вядома аб гістарычнай для беларускай ІТ-індустрыі ўгодзе — куплі амерыканскім гігантам Google беларускай кампаніі Aimatter, сузаснавальнікамі якой з'яўляюцца Юрый Мельнічак і Юрый Гурскі.

Чытайце: Google купіў беларускую кампанію Aimatter Мельнічака і Гурскага

Кампанія Aimatter займаецца распрацоўкай дадаткаў, якія дазваляюць карыстальнікам пагуляцца са сваёй знешнасцю, змяніўшы колер валасоў, а таксама рэдагаваць сэлфі,прымяняючы розныя фонавыя малюнкі і спецэфекты. Не так даўно «Наша Ніва» расказвала пра адзін з гэтых дадаткаў.

Чытайце: Беларусы стварылі мабільны дадатак для змянення колеру валасоў

Змяніўшы колер валасоў, можна падабраць сабе прыгожы фон і спецэфекты ў фота- і відэарэдактары Fabby.

У кампаніі нам паведамілі, што гэтыя два дадаткі нікуды не знікнуць з App Store i Play Market, яны застануцца бясплатнымі і даступнымі для ўсіх.

Сума ўгоды, як і яе падрабязнасці, не паведамляецца. Юрый Мельнічак лічыць гэтую падзею знакавай для краіны.

«Далей беларускім кампаніям будзе лягчэй рабіць уваход у міжнародныя кампаніі і прыцягваць грошы ад замежных інвестыцыйных фондаў, якія раней вельмі насцярожана ставіліся да нашай юрысдыкцыі, і практычна ніхто не інвеставаў у беларускія юрыдычныя асобы», — каментуе сітуацыю «Нашай Ніве» Юрый Мельнічак. 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031