Знайсці
17.08.2017 / 10:41РусŁacБел

Абвінавачаны ў абароце наркотыкаў мінчанін атрымліваў грошы ў біткойнах

30-гадовы мінчук падазраецца ў абароце забароненых рэчываў. Па дадзеных следчых, мужчына атрымліваў грошы за продаж у біткойнах. Падрабязнасці паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта.

Паводле версіі следства, з мая да жніўня мужчына працаваў аптовым распаўсюднікам забароненых рэчываў у Мінску.

Якраз у момант закладкі яго затрымала міліцыя. Пры сабе ў мінчука знайшлі 280 грам марыхуаны і яшчэ 160 грам псіхатропу «фенамін». Па канфіскаванай тэхніцы былі прызначаныя экспертызы.

— У выніку праведзеных мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя аб тым, што ўзнагароджанне за сваю супрацьпраўную дзейнасць падазраваны мужчына атрымліваў у біткойнах, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з мэтай збыту). Санкцыя артыкула — ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчына ўзяты пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт. Правяраецца інфармацыя аб магчымым дачыненні абвінавачанага да іншых злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930