Знайсці
17.08.2017 / 10:2545РусŁacБел

У Мінску паставілі помнік Песняру з надпісам па-руску

Помнік народнаму артысту СССР, заснавальніку ансамбля «Песняры» Уладзіміру Мулявіну адкрылі ў Мінску 17 жніўня, пішуць «Мінск-Навіны».

Помнік паставілі на бульвары Мулявіна ў скверы за Белдзяржфілармоніяй.

Па задумцы скульптара Аляксандра Каструкова, музыка адлюстраваны ў сцэнічным касцюме з гітарай у руках. Знакаміты пясняр прысеў на прыступкі і задуменна глядзіць удалячынь. Вобраз абраны роднымі артыста.

Гэтая скульптура — свайго роду зваротны падарунак расійскага боку, які фінансаваў стварэнне і дастаўку помніка. Пастаўлены ён за кошт бюджэту Мінска. У кастрычніку 2014 года па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь помнік Уладзіміру Мулявіну паставілі ў Екацярынбургу — горадзе, дзе ён нарадзіўся і дзе прайшло яго дзяцінства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930