Знайсці
17.08.2017 / 09:071РусŁacБел

«Рэал» і без Раналду выйграў у «Барселоны» Суперкубак Іспаніі

Reuters.com

Мадрыдскі «Рэал» перамог «Барселону» ў другім матчы за Суперкубак Іспаніі і выйграў трафей. 

Сустрэча адбылася ў ноч на чацвер на стадыёне «Сант'яга Бернабеў» у Мадрыдзе і завяршылася з лікам 2:0. На чацвёртай хвіліне паўабаронца Марка Асэнсіа ўдарам здалёк адкрыў лік. На 39-й Карым Бензема падвоіў перавагу.

Сустрэчу прапускаў форвард «Рэала» Крышціяну Раналду, які быў дыскваліфікаваны за інцыдэнт у першым матчы за Суперкубак, які адбыўся 14 жніўня на стадыёне «Камп Ноў» і завяршыўся з лікам 3:1 на карысць гасцей.

На 82-й хвіліне партугалец быў выдалены з поля. Ён эмацыйна адрэагаваў на рашэнне суддзі і штурхнуў яго ў спіну. У выніку Каралеўская федэрацыя футбола Іспаніі адхіліла яго на адзін матч за выдаленне і чатыры за штуршок

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930