Знайсці
16.08.2017 / 20:07РусŁacБел

WSJ: Apple адклала $1 мільярд на тэлешоў і серыялы ў 2018 годзе

Амерыканская карпарацыя Apple адклала каля $1 млрд на набыццё і вытворчасць арыгінальнага тэлекантэнту ў 2018 годзе. Гэтай сумы дастаткова для здымак 10 тэлевізійных шоу, паведаміла ў сераду ў сваёй электроннай версіі газета The Wall Street Journal.

Выданне параўноўвае гэты бюджэт з мэтавымі выдаткамі тэлеканала HBO, які належыць карпарацыі Time Warner, а таксама Amazon. HBO выдаткаваў летась на гэтыя мэты ўдвая больш, чым Apple, а Amazon прыкладна столькі ж, але ў 2013 годзе. Паводле ацэнкі выдання, усё гэта цалкам укладаецца ў ідэю віцэ-прэзідэнта Apple Эдзі К'ю наконт разгортвання жорсткай канкурэнцыі на рынку высакаякаснага відэа, узорам якога з'яўляецца серыял «Гульня тронаў», дэманстраваны на канале HBO.

Адведзены пад закупку кантэнту бюджэт будуць размяркоўваць эксперты рынку тэлебачання і кіно Джэймі Эрліхт і Зак Ван Амбург, якіх карпарацыя на чале з Цімам Кукам перавабіла з Sony ў чэрвені. Кошт аднаго эпізоду тэлесерыяла ў ЗША складае $ 2 - $ 5 млн, удакладняе газета, а здымкі адной серыі такой якаснай прадукцыі, як «Гульня тронаў», могуць каштаваць больш як $ 10 млн.

Па выніках трэцяга фінансавага квартала, які завяршыўся 30 чэрвеня бягучага года, выручка Apple вырасла да $ 45,41 млрд, што таксама перасягнула прагнозы экспертаў. Летась у трэцім фінансавым квартале, які традыцыйна лічыцца слабейшым для кампаніі ў плане прыбыткаў, выручка складала $ 42,36 млрд. Чысты прыбытак за названы перыяд зафіксавана на ўзроўні $8,72 млрд, або $1,67 за акцыю (у мінулым годзе - $7,8 млрд, або $ 1,42 за акцыю).

Заснаваная ў 1976 годзе Apple вырабляе смартфоны iPhone, планшэтныя кампутары iPad, наўтбукі MacBook, настольныя кампутары iMac, музычныя плэеры iPod, а таксама іншую тэхніку. Карпарацыя з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце, яе рынкавая капіталізацыя перавышае 780 млрд даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера