Знайсці
16.08.2017 / 18:387РусŁacБел

Расійскія хірургі ўжывілі пацыентцы два штучныя сэрцы адначасова

Навасібірскія лекары правялі першую ў свеце аперацыю па ўжыўленні пацыенту двух механічных сэрцаў, распрацаваўшы для гэтага апарат дапаможнага кровазвароту.

Апарат дапаможнага кровазвароту паставілі 20-гадовай пацыентцы кардыяхірургі клінікі Мяшалкіна ў Навасібірску. Па словах лекараў, у дзяўчыны развілася вострая сардэчная недастатковасць у выніку ранення ў сэрца. Ёй трэба было зрабіць аперацыю па перасадцы донарскага органа, але вельмі цяжкі стан пацыенткі не дазваляў хірургічнае ўмяшанне. 

Была праведзеная ўнікальная аперацыя, першая ў свеце, па пратэзаванні пацыентцы з дапамогай двух помпаў (механічных сэрцаў) як левага аддзела сэрца, так і правага.

Такім чынам выходзіць, што абодва аддзелы працуюць адасоблена адзін ад другога, з'яўляючыся як бы двума рознымі прыладамі. Аналагаў распрацоўкі ў свеце пакуль няма. Сама помпа ўсталёўваецца проста ў сэрца пацыента. Да помпы падыходзіць тонкі кабель, звязаны з кіруючым блокам, які мацуецца на пояс пацыента. Блок праграмуецца з дапамогай камп'ютара, таму пацыенту неабходна рэгулярна наведваць клініку для абслугоўвання прылады і карэкціроўкі параметраў яе працы.

hi-news.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930