Знайсці
16.08.2017 / 17:091РусŁacБел

Рэальныя прыбыткі беларусаў працягваюць падаць

Рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі беларусаў па-ранейшаму ў мінусе. У першым паўгоддзі гэты паказчык знізіўся на 0,8% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе Белстат.

Толькі ў Мінскай вобласці рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі за першыя 6 месяцаў гэтага года выраслі (1,2%). У астатніх рэгіёнах гэты паказчык упаў, больш за ўсё - у Віцебскай вобласці (-2,8%). Для параўнання: у сталіцы рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі скараціліся ў студзені-чэрвені на 0,9% да аналагічнага перыяду мінулага года.

У агульным аб'ёме грашовых прыбыткаў аплата працы займае 61,9%, прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, - 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 24,4%, прыбыткі ад уласнасці і іншыя прыбыткі - 5,6%.

Нагадаем, рэальныя прыбыткі беларусаў падаюць на працягу ўсяго гэтага года. У студзені гэты паказчык скараціўся на 4,5% да аналагічнага перыяду мінулага года, у студзені-лютым - на 3,2%, у студзені-сакавіку - на 2,2%, а ў студзені-красавіку - на 1,5%.

Летась рэальныя прыбыткі беларусаў паказалі самае моцнае падзенне за апошнія 10 гадоў.

На думку міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, восенню рэальныя прыбыткі беларусаў павінны выйсці ў плюс.

- Я думаю, што мы ў найбліжэйшай будучыні, напрыклад, ад верасня, можа быць, па лістапада, выйдзем на станоўчыя вынікі грашовых прыбыткаў насельніцтва, і гэта вельмі важны працэс, - заявіў Уладзімір Зіноўскі.

У 2018 годзе, на думку дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандра Чубрыка, рэальныя прыбыткі беларусаў могуць павялічыцца. Па базавым сцэнары - пры пастаўцы з Расіі ў Беларусь 23 млн тон нафты ў год - на 8,1%, а па альтэрнатыўным - пры пастаўцы 18 млн тон нафты - на 7,3%.

Рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі насельніцтва - адзін з галоўных эканамічных паказчыкаў, па якіх вызначаецца дабрабыт грамадзян. Ён разлічваецца шляхам дзялення намінальных тэмпаў росту наяўных грашовых прыбыткаў на індэкс спажывецкіх цэн за адпаведны часавы перыяд.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930