Знайсці
16.08.2017 / 16:0330РусŁacБел

Памерла расійская актрыса Вера Глаголева

Народная артыстка Расіі Вера Глаголева памерла на 62-м годзе жыцця, паведаміла РІА «Навіны» сяброўка артысткі, актрыса Ларыса Гузеева.

«Московскій комсомолец» са спасылкай на крыніцу, блізкую да сям'і, паведамляе, што акторка памерла ў ЗША. Паводле звестак газеты, прычынай смерці магло стаць анкалагічнае захворванне.

Глаголева нарадзілася ў 1956 годзе ў Маскве, а першы раз у кіно знялася пасля заканчэння школы. Іграла ў карцінах «Ворагі», «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Аб табе», «У чацвер і больш ніколі». У 1990 годзе Глаголева дэбютавала ў якасці рэжысёра, зняўшы фільм «Зламаны свет».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031