Знайсці
17.08.2017 / 13:514РусŁacБел

На Азорскіх выспах выявілі вымерлы від буйнога снегіра ФОТА

На выспе Грасьёса, якая належыць архіпелагу Азорскіх выспаў, заолагі з Германіі і Іспаніі знайшлі парэшткі старажытнага буйнога снегіра Pyrrhula crassa — гэта першы від атрада вераб'іных, знойдзеных на Азорскіх астравах. Старажытны снягір з'яўляўся самым буйным з усіх цяпер вядомых відаў сямейства ўюрковых. Даследаванне апублікаванае ў заалагічным часопісе Zootaxa.

Косткі снегіра былі знойдзеныя ў невялікай пячоры вулкана Калдэйра, узрост якога перавышае 12 тысяч гадоў. Пячора з'яўлялася своеасаблівай пасткай для птушак, і дагэтуль у ёй назапашваюцца косткі. Відаць, птушкі заляталі ў пячору ў пошуках ежы або будаўнічага матэрыялу для гнёздаў, але разбіваліся аб яе сцены і гінулі. Косткі былі сабраныя непасрэдна з паверхні скалы і добра захаваліся.

P. crassa адрозніваюцца ад сучасных снегіроў размахам крыла і велічынёй чэрапа. 

Размах іх крыла складаў прыкладна 10 сантыметраў, тады як у іх бліжэйшых еўрапейскіх сваякоў не перавышае 7-8 сантыметраў. Таксама P. crassa пераўзыходзілі іх і па вазе — каля 45 грам супраць 16-26 грам у птушак у Цэнтральнай Еўропе. У знойдзенага віду быў вельмі абмежаваны арэал пасялення, які ўключаў у сябе толькі Азорскія выспы. У рацыён старажытных снегіроў уваходзілі садавіна, ягады, дробнае насенне і пупышкі раслінаў.

Зверху ўніз: першыя два чарапы належаць еўрапейскім відам; ніжні чэрап — Pyrrhula crassa. Белая вертыкальная паласа роўная 1 см.

Прычынай знікнення птушак, імаверна, стала разбурэнне першародных месцаў пражывання. Да з'яўлення чалавека ўвесь архіпелаг пакрываў лес, зараз жа лясы захаваліся толькі на трох адсотках іх былой тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930