Унікальнага белага лася ўдалося зняць на ВІДЭА
У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, на якім белы лось купаецца ў невялікім вадаёме ў лесе. Дзеянне адбываецца паблізу горада Арвіка (правінцыя Вермланд, цэнтральная Швецыя).
Як паведамляюць інфармагенцтвы, здабытую дзякуючы відэа папулярнасць мясцовыя жыхары і самі жывёлы ўспрымаюць як нешта лішняе: людзі ходзяць па прыватнай зямлі, блукаюць па лесе, шукаючы белага лася.
У гэтай частцы Швецыі белыя ласі водзяцца даўно. Па словах біёлагаў, жывёлы не з'яўляюцца альбіносамі, прычыны такой іх афарбоўкі — нейкі іншы пігментны дэфект. Бо, напрыклад, вочы ў іх не чырвоныя, як звычайна бывае ў альбіносаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Яшчэ ў адным топ-чэмпіянаце памерла інтрыга
 1
Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?
 14
Хто той смелы мужчына, які пластмасавай стойкай спыніў масавага забойцу ў Сіднэі? І вось як ён дзейнічаў
 2
Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам
 4
Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера