Знайсці
15.08.2017 / 18:4058РусŁacБел

Ігар Марзалюк: «10-бальная сістэма — цяга да неаеўрапейскай паліткарэктнасці. Хапіла б і чатырох балаў»

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко агучыў 15 жніўня ідэю вяртання старой 5-бальнай сістэмы адзнак у адукацыі. Маўляў, да 10-бальнай застаецца шмат пытанняў.

Дэпутат Ігар Марзалюк, выкладчык, старшыня парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, у гутарцы з карэспандэнтам НН цалкам падтрымаў ідэю вяртання да старой сістэмы.

Ігар Марзалюк, фота Сяргея Гудзіліна.

«Мне пазіцыя віцэ-прэм’ера падабаецца, бо яна, як кажуць, «ад зямлі».

Калі гэта ініцыятыва Васіля Жарко, то я цалкам за. Я ўвогуле не разумеў, на халеру тая 10-бальная сістэма. Для мяне гэта быў проста паліткарэктны палітэс. Сістэму ўводзілі, як казалі, каб не траўмаваць дзяцей. Але гэта, разумееце, такая цяга да неаеўрапейскай паліткарэктнасці. Рот раскрыў, сказаў: «У…» І ўжо двойка ці двойка з з плюсам. А што гэта дае? Нічога, — лічыць Марзалюк. — Скажу, як практыкуючы выкладчык: розніца паміж 8 і 9 баламі каласальная? Не, на самай справе.

У свой час мне хапала чатырох адзнак, каб належным чынам ацаніць студэнтаў. А пасля зрабілі гэтых 10 балаў — што памянялася? Якасць узрасла?»

На думку дэпутата, 10-бальная сістэма неаб’ектыўная.

«Крытэрыі адзнакі ў поўным аб’ёме аб’ектыўна выкарыстоўваць немагчыма. Я лічу, што старая сістэма абсалютна ў гэтым плане лепшая. Калі выдатна ведаеш дысцыпліну, то чаму трэба выбіраць паміж 9 і 10? Выдатна — гэта і ёсць выдатна, - мяркуе Ігар Марзалюк. — Так, старая сістэма была фактычна чатырохбальнай — трэба было пастарацца, каб атрымаць 1. І я лічу, што і цяпер, калі што, можна ўвесці нават 4-бальную сістэму, абысціся без 1. Але ў любым выпадку пытанне трэба абмяркоўваць».

Што тычыцца адукацыі ў ВНУ, дык, на думку Марзалюка, можна было б не толькі вярнуць старую сістэму, а яшчэ і публікаваць усе адзнакі, каб пасля вучобы працадаўца іх бачыў.

«Я б рабіў укладыш у дыплом з усімі адзнакамі прамежкавымі, нават каб пісалі, колькі разоў чалавек здаваў экзамен ці залік. І гэта павінна ўплываць на кар’ерны рост і на заробак. За адзнакі трэба плаціць са стартавага ўзроўню, выдатнік з чырвоным дыпломам павінен мець надбаўку ў параўнанні з сярэднім студэнтам. Бо інакш працуе сівая савецкая мудрасць, з часоў, калі дыпломы былі рознага колеру. Гучыць яна так: «Лепш мець чырвоны твар і сіні дыплом, чым сіні твар і чырвоны дыплом», - адзначыў Марзалюк. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930