Знайсці
15.08.2017 / 11:364РусŁacБел

Дырэктара прадпрыемства падазраюць у інтымнай сувязі з 14-гадовай школьніцай

У сталіцы затрыманы 36-гадовы жыхар Мінскай вобласці, які падазраецца ў палавых зносінах з 14-гадовай школьніцай, паведамляе мінская міліцыя.

Мужчына ведаў дзяўчыну даўно, бо жыў у суседнім аграгарадку. Для сумесных сустрэч ён прывозіў пацярпелую ў здымную кватэру па Чыгладзэ. Таксама вядома, што на першым часе дзяўчына хавала свой сапраўдны ўзрост, аднак пазней сказала праўду.

— У дачыненні да затрыманага заведзеная крымінальная справа па арт.168 (Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту). Яму пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі, — распавёў часовы в.а начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Палулех. — Варта нагадаць, што любыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, незалежна ад згоды крымінальна каральныя.

Вядома, што мужчына раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, працаваў дырэктарам прадпрыемства, які займаецца сельскагаспадарчымі ўгнаеннямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера