Знайсці
14.08.2017 / 20:3818РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся новы від махляроў, якія ходзяць па кватэрах: «Белэнерга» заклікае людзей быць пільнымі

Следам за прадаўцамі фільтраў для ачысткі вады, наладчыкаў камп'ютараў, рэгулятараў вокнаў і рэалізатараў унікальнай бялізны, у Беларусі з'явіўся новы від махляроў.

Яны спачатку тэлефануюць, як і ў папярэдніх выпадках, на гарадскі тэлефон і прадстаўляюцца работнікамі нейкіх арганізацый (напр., «Энергабяспека»), заяўляючы, што займаюцца абследаваннем кватэр, электралічыльнікаў, шчыткоў і разетак на прадмет іх небяспекі для жыцця грамадзян. Напрошваюцца ў кватэру, затым паказваюць розныя доследы з напружаннем, спрабуючы пераканаць гаспадара падпісаць дамову на аказанне платных паслуг.

«Белэнерга» папярэджвае спажыўцоў аб выпадках махлярства. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце дзяржаўнага вытворчага аб'яднання.

Апошнім часам з'явіліся выпадкі падману грамадзян ашуканцамі, якія прадстаўляліся работнікамі энергазбыту і электрасетак. Ашуканцы, прыкрываючыся рэпутацыяй энергазабеспячальных арганізацый («Мінскэнерга», «Гомельэнерга», «Віцебскэнерга» і г.д.), навязваюць грамадзянам аказанне розных паслуг: замеры напружання ў электрычнай сеткі, праверку правільнасці працы лічыльніка, замену аўтаматычных выключальнікаў.

Пасля нібыта бясплатнага агляду яны прапануюць заключыць дамову на аказанне платных паслуг.

«У мэтах выключэння выпадкаў падману заклікаем спажыўцоў быць пільнымі і не паддавацца на хітрыкі махляроў.

Звяртаем увагу, што ўсе без выключэння супрацоўнікі філіялаў «Энергазбыт» пры наведванні спажыўцоў электрычнай энергіі ў абавязковым парадку павінны быць у спецвопратцы і мець пры сабе пасведчанне супрацоўніка філіяла. дакумент павінен змяшчаць наступную інфармацыю:

нумар, прозвішча, імя і імя па бацьку супрацоўніка, структурнае падраздзяленне, у якім працуе супрацоўнік, пасада, тэрмін дзеяння пасведчання, фатографію. Пасведчанне ў абавязковым парадку замацоўваецца пячаткай вышэйуказанага філіяла. Супрацоўнікі філіялаў «Энергазбыт» не прапаноўваюць заключыць дамову на месцы на аказанне паслуг», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930