Знайсці
14.08.2017 / 19:1532РусŁacБел

Харэўскі адказвае Лукашэнку: За стагоддзе ў нас распрацаваная ўся тэрміналогія па ўсіх ведах

Мяне мала торкае, кале нехта, пішучы па-руску (ці яшчэ як), піша «Белоруссия» або, скарачаючы, проста «мова» (пра беларускую). Інерцыя, звычка, традыцыя…

Але калі чалавек, надзелены неабмежаванаю ўладай, дэманструе на ўвесь свет гэткую ж неабмежаваную непісьменнасць, з апломбам выслаўляючы зняважлівую лухту у дачыненні да нашае мовы… То гэта ўжо сапраўдная абраза!

Лукашэнка распавёў, чаму не размаўляе па-беларуску

Сто (!!!) гадоў таму былі створаныя першыя нашыя беларускія падручнікі па матэматыцы ды іншых навуках. За стагоддзе ў нас была распрацаваная ЎСЯ тэрміналогія па ЎСІХ ведах!!! І вось мы атрымалі, у год 500-годдзя пачатку нашага друку (!), у Год навукі (!!!) прэзенцік… Хоць варта толькі паварушыць пальцамі, каб знайсці наўбум:

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік [Текст] / З. Я. Андрэеўская, І. П. Галай. - Минск: Народная асвета, 1994;

Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы [Текст]: вучэб. дапаможнік / В. М. Варыкаш, М. С. Цэдрык; рэц. У. М. Рудзяк. - Мінск: Вышэйшая школа, 1995;

Арганічная хімія з асновамі біяхіміі раслін: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі / В. Я. Толкач. - Мінск: БДТУ, 2012;

Курс агульнай фізікі. Лабараторны практыкум [Текст]: вучэб. дапаможнік / В. А. Бондар [и др.]; рэд. М. С. Цэдрык; ред. Ул. А. Якавенка; рец. Я. Я. Сянько. - Мазыр: Белы Вецер, 2000;

Курс агульнай фізікі. Цеплыня і малекулярная фізіка [Текст]: вучэбны дапаможнік для студэнтаў педагагічных ВНУ / М. С. Цэдрык. - Мінск: Вышэйшая школа, 1994;

Матуліс Віталь Э., Івашкевіч О.А. Прыкладная квантавая хімія: вучэбны дапаможнік - Мінск: БДУ, 2007 et cetera, et cetera…

То, м’о, давайце скінемся й зробім падарунак АРЛ да Дня ведаў:

падручнікі «Фізіка 7», «Фізіка 8»,«Фізіка 8»(аўтары Л. А. Ісачанкава, Ю. Дз. Ляшчынскі)

Падруч.для 8-га кл.сярэд.школы / Пер.:Б.А.Кімбар,Н.Г.Ляўчук; Новiкаў Г.I., Жарскi I.М. Асновы агульнай хiмii. Мн.: Вышэйшая школа, 1995;

Хімія: вучэбны дапаможнік для 10-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / [А. П. Ельніцкі і інш.];

Хімія: вучэбны дапаможнік для 11-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / [І. Я. Шымановіч і інш.];

Сшытак для лабараторных і практычных работ па хіміі для 10 класа: дадатак да падручніка «Хімія» для 10-га класа агульнаадукацыйнай школы (аўтары: І. Я. Шымановіч [і інш.]): дапаможнік для вучняў агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання / В. І. Сячко;

Сшытак для лабараторных доследаў і практычных работ па хіміі для 8 класа: дадатак да падручніка «Хімія» для 8-га класа агульнаадукацыйнай школы (аўтары: І. Я. Шымановіч [і інш.]): дапаможнік для вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / В. І. Сячко;

Хімія: вучэбны дапаможнік для 11-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / [І. Я. Шымановіч і інш.];

Сшытак для лабараторных доследаў і практычных работ па хіміі для 7 класа: дадатак да падручніка «Хімія» для 8-га класа агульнаадукацыйных устаноў (аўтары: І. Я. Шымановіч [і інш.]): дапаможнік для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / В. І. Сячко. ды іншае

Дапаможам вучыцца кіраўніку і ягонаму сыну!!!

Сяргей Харэўскі, Facebook

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930