Знайсці
15.08.2017 / 10:1839РусŁacБел

15 жніўня ў Беларусь пачалі прыбываць расійскія войскі 

Ад 21 па 25 жніўня 2017 г. у межах планавай падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» адбудзецца сумеснае спецыяльнае вучэнне з органамі вайсковага кіравання, злучэннямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл, паведаміла Мінабароны Беларусі.

«Для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння ў часе вучэнняў, у якасці войскаў абазначэння з 15 жніўня прыбываюць воінскія часці і падраздзяленні са складу расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Практычна будуць адпрацаваны пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на даручаных участках вайскова-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі.

Самі беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» пройдуць у Беларусі ад 14 да 20 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930