Знайсці
14.08.2017 / 11:167РусŁacБел

Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачванне ў нясплаце падаткаў

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла, што кіраўніку Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачанне па ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў) КК.

«У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Расследаванне справы працягваецца. У якасці абвінавачаных прыцягнута дзве асобы - кіраўнік і галоўны бухгалтар», — напісала Ганчарова.

Таксама па гэтай справе праходзіць бухгалтар РЭП Ігар Комлік. Ён цяпер знаходзіцца пад вартай.

2 жніўня сілавікі правялі ператрусы ў офісе РЭП, а таксама на кватэры Генадзя Фядыніча. Кіраўнік прафсаюзаў быў затрыманы, але пасля допыту адпушчаны ў статусе падазраванага. Па словах Фядыніча, гаворка ідзе пра нясплату падаткаў у памеры 22 тысяч рублёў (дэмінаваных) за 2011 год.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930