Знайсці
14.08.2017 / 07:141РусŁacБел

Нэймар забіў гол ужо ў першым матчы за ПСЖ

LP

Экс-форвард «Барселоны» Нэймар учора дэбютаваў за ПСЖ. Парыжскі клуб гуляў у гасцях супраць «Генгама» і выйграў 0:3.

Нэймар, які перайшоў у Францыю за фантастычныя 222 мільёны еўра, спачатку зрабіў галявы пас Кавані на 62-й хвіліне, а потым ужо сам на 82-й з паса Кавані забіў гол.

Паспяховым атрымаўся таксама старт у новым клубе Рамэлу Лукаку, які перайшоў з «Эвертана» ў «Манчэстэр Юнайтэд».

Спачатку ён вызначыўся ў матчы на Суперкубак Еўропы супраць «Рэала» ў аўторак, а ў нядзелю зрабіў дубль супраць «Уэст Хэма». МЮ разграміў лонданцаў з лікам 4:0.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера