Знайсці
13.08.2017 / 17:376РусŁacБел

Die Welt паведаміў аб пастаўках іранскага ўзбраення ў Расію насуперак санкцыям ААН

Іран паставіў кампаненты цяжкага ўзбраення ў Расію насуперак санкцыям Рады Бяспекі ААН. Узбраенне Ірана трапіла ў Расію праз Сірыю, піша Welt am Sonntag (нядзельная рэдакцыя Die Welt) са спасылкай на крыніцы ў заходніх спецслужбах.

Па дадзеных выдання, у чэрвені два іранскія самалёты прызямліліся на авіябазе Хмеймім у Сірыі, дзе базуецца расійская авіяцыя. На самалётах даставілі кампаненты цяжкага ўзбраення для іх далейшай транспарціроўкі ў Расію. Затым кампаненты перавезлі на грузавіках у порт Тартус на Міжземным моры, рассказваюць суразмоўцы газеты. Ужо адтуль іранскае ўзбраенне было дастаўлена ў Новарасійск на расійскім караблі «Спарта III».

Welt am Sonntag публікуе фатаграфію ў сваім афіцыйным акаўнце ў твітары, на якой, як сцвярджае выданне, адлюстраваны іранскі самалёт у Хмеймім. Дата, калі быў зроблены здымак, не паведамляецца.

Газета піша, што такім чынам Расія і Іран парушылі рэзалюцыю № 2231, ухваленую Радай Бяспекі ААН у 2015 годзе. Яна забараняе без ўзгаднення з Радай Бяспекі «пастаўку, продаж або перадачу <…> ўсіх відаў баявых танкаў, артылерыйскіх сістэм вялікага калібра, баявых самалётаў, баявых верталётаў, баявых караблёў, ракет або ракетных сістэм». Забарона таксама распаўсюджваецца на «будаўніцтва і рамонт» такога ўзбраення. Што менавіта Іран мог паставіць Расеі, не паведамляецца.

Па дадзеных сэрвісу VesselFinder, які адсочвае месцазнаходжанне судоў, грузавое судна «Спарта III» выйшла з Тартуса 5 жніўня. 13 жніўня яно дабралася да Новарасійска.

Welt am Sonntag называе пастаўку ўзбраення праз Сірыю «новым кантрабандным маршрутам», які можа зблізіць Расію і Іран. Газета адзначае, на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін паведаміў, што Масква і Тэгеран падпісалі «папярэдняе пагадненне аб умацаванні вайсковага тэхналагічнага супрацоўніцтва». Дамова стала адказам на ўвядзенне новых санкцый з боку ЗША, лічыць выданне.

Крыніца ТАСС, знаёмая з планамі віцэ-прэм'ера ў Іране 5 жніўня паведаміў, што Рагозін у Тэгеране сустрэнецца з міністрам абароны Ірана Хасейнам Дэхганам і абмяркуюць пытанні, «у тым ліку якія датычацца і новых паставак расейскіх узбраенняў».

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930