Найлепшы футбаліст Беларусі забіў 2 мячы за 2 хвіліны ВІДЭА
Найлепшы футбаліст Беларусі 2016 года Цімафей Калачоў, які выступае за «Растоў», у гасцявым матчы 6-га тура прэм'ер-лігі чэмпіянату Расіі супраць «Уфы» вызначыўся двума галамі на працягу дзвюх хвілін ды гарантаваў перамогу сваёй камандзе.
Спорт-Экспресс
Цімафей Калачоў выйшаў на замену на 63-й хвіліне матча пры ліку 1:1, а ўжо на працягу дзвюх наступных хвілін, з 64-й па 66-ю, беларус вызначыўся дзвюма забітымі мячамі. Акрамя таго, неўзабаве Калачоў адзначыўся таксама галявым пасам пры чацвёртым узяцці варот «Уфы».
Калачоў вызначаецца ў другім паядынку запар. У мінулым туры ён прынёс перамогу «Растову» ў матчы з маскоўскім «Дынама». Прычым той гол стаў для беларуса першым у расійскай прэм'ер-лізе за тры апошнія гады.
У новым сезоне галоўным трэнерам «Растова» стаў беларускі спецыяліст Леанід Кучук.
Атрымаўшы чацвёртую перамогу запар, «Растоў» замацаваўся ў верхняй частцы турнірнай табліцы, з 13 баламі ў 6 паядынках дагнаўшы лідараў — піцерскі «Зеніт» і маскоўскі «Лакаматыў», у якіх таксама па 13 балаў, але пасля 5 гульняў.
Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае Віктар Ганчарэнка, сёння вырваў перамогу ў «Спартака» 2:1.