Знайсці
12.08.2017 / 17:0222РусŁacБел

Курды Ірака правядуць рэферэндум аб незалежнасці

Курды Ірака маюць шанец на незалежнасць, бо стварылі дзеяздольную армію.

Ірацкія курды маюць намер правесці рэферэндум пра незалежнасць 25 верасня, нягледзячы на заклік ЗША адкласці яго правядзенне.

Пра гэта паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Захад непакоіцца, што рэферэндум абвострыць сітуацыю ў рэгіёне, дзе і без таго ідзе вайна з так званай «Ісламскай дзяржавай».

Курды складаюць меншасць у такіх дзяржавах, як Ірак, Турцыя, Іран і Сірыя, прычым жывуць там кампактна. Гэтая нацыя яшчэ толькі фарміруецца, курдам не пашчасціла атрымаць уласную дзяржаву ў ХХ ст. Яны дзесяцігоддзямі вялі ўзброеную барацьбу за права на гэта. Найбольшага поспеху дасягнулі курды ў Іраку, дзе пасля скідання дыктатара Хусэйна амерыканцамі ўтварылася Курдская Аўтаномія, прычым на тэрыторыях, багатых нафтай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031