Знайсці
12.08.2017 / 12:202РусŁacБел

У цэнтры Мінска гарэла электрападстанцыя

МНС

У цэнтры Мінска гарэла электрападстанцыя. Факт пажару з месца здарэння пацвердзіў Tut.by намеснік начальніка МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі.

Паведамленне аб пажары ў падстанцыі на праспекце Незалежнасці паступіла ў МНС у 9 раніцы 12 жніўня.

«Устаноўлена, што адбылося загаранне ізаляцыі і гаручых элементаў трансфарматара ТМ-180 кВт у будынку падстанцыі ТП-586», — распавялі ў МНС.

Пажар лакалізаваны ў 09.36, а цалкам патушаны ў 09.39

У выніку ўзгарання адбылося адключэнне аднаго трансфарматара падстанцыі, былі адключаныя 16 жылых дамоў на вуліцах Броўкі, Дарашэвіча, Казлова, Чырваназорнай, Коласа і на праспекце Незалежнасці. У 09.55 быў падключаны рэзервовы трансфарматар, электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.

Прычына пажару высвятляецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930