Знайсці
12.08.2017 / 09:0731РусŁacБел

Барак Абама пачаў «далікатны танец», каб вярнуцца ў палітыку

Экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама плануе вярнуцца ў палітыку для таго, каб узмацніць пазіцыі Дэмакратычнай партыі ЗША пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе The Hill са спасылкай на крыніцы.

AP

Па словах крыніц, вяртанне Абамы ў палітыку будзе праходзіць максімальна акуратна. Адзін з яго памочнікаў апісаў тое, што адбываецца, як пачатак «далікатнага танца», мэтай якога з'яўляецца ўдзел Абамы ў закулісных палітычных гульнях.

Абмеркаванне плана і графіка ўдзелу Абамы ў палітычнай актыўнасці будзе абмяркоўвацца з яго памочнікамі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, паведамляе выданне. Плануецца, што экс-прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у аднаўленні ўплыву дэмакратаў, чые пазіцыі пахіснуліся пасля прыходу да ўлады Дональда Трампа. У прыватнасці, Абама будзе займацца зборам сродкаў для партыі, піша rbc.

Пры гэтым, адзначае выданне, дэмакраты не маюць намеру рабіць Абаму лідарам партыі. Нягледзячы на ўдзел у палітычнай барацьбе, асноўная частка яго працы, як плануецца, будзе заставацца па-за полем зроку публікі.

Як адзначае выданне, нягледзячы на сыход з пасады прэзідэнта, рэйтынг Абамы сярод амерыканцаў застаецца высокім. Па дадзеных апытання кампаніі Gallup у чэрвені рэйтынг адабрэння Абамы складаў 63% У той жа час, як стала вядома ў пачатку жніўня, рэйтынг адабрэння Дональда Трампа знаходзіцца на ўзроўні 33%. Пры гэтым 61% апытаных асудзілі працу Трампа на пасадзе прэзідэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера