У Егіпце з-за памылкі работніка станцыі сутыкнуліся цягнікі: больш за 30 ахвяраў, 90 параненых
Колькасць загінуўшых пры сутыкненні двух цягнікоў у раёне егіпецкай Александрыі вырасла да 36 чалавек, каля 90 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.
Усе пацярпелыя накіраваныя ў найбліжэйшыя бальніцы. Іх дакладная колькасць будзе высвятляцца.
Паводле папярэдніх звестак, пасажырскі цягнік, які накіроўваўся з Каіра, урэзаўся ў цягнік Порт-Саід - Александрыя, які спыніўся з-за паломкі. У выніку некалькі вагонаў сышлі з рэек.
Прычынай сутыкнення, як паведамілі пазней, стаў чалавечы фактар - работнік станцыі памыліўся, калі даваў сігнал семафора.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
Полк Каліноўскага: «Мікола» пакуль не звольнены, а нашы байцы не могуць балатавацца ў Каардынацыйную раду
 19
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера