Знайсці
11.08.2017 / 16:014РусŁacБел

Мінабароны Беларусі запрасіла на вучэнні «Захад-2017» 80 міжнародных назіральнікаў

14—20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі пройдуць маштабныя апэратыўна-стратэгічныя вучэньні «Захад-2017». Чакаецца, што ў іх будуць удзельнічаць каля 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.

Мінабароны Беларусі паведаміла радыё «Свабода», што на вучэньні запрошана каля 80 міжнародных назіральнікаў:

«Для назіраньня за вучэньнямі запрошаныя прадстаўнікі міжнародных арганізацый: ААН, НАТО, АДКБ, СНД, Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Таксама прадстаўнікі вайскова-дыпляматычнага корпусу, акрэдытаванага пры Міністэрстве абароны, запрошаныя ў якасьці назіральнікаў за вучэньнямі «Захад-2017».

У межах рэалізацыі рэгіянальных захадаў даверу і бясьпекі, а таксама двухбаковых дамоўленасьцяў на мерапрыемствы запрошаныя прадстаўнікі вайсковых ведамстваў Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі. Усяго чакаецца больш за 80 чалавек», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Міністэрства абароны Беларусі.

Вучэньні пройдуць на шасьці палігонах у Беларусі: Лепельскім, Барысаўскім, Лосьвідзе, Асіповіцкім, палігонах ВПС і войскаў СПА Ружанскім і Даманаўскім, а таксама паблізу вёскі Дрэтунь.

Да ўдзелу ў вучэньнях плянуецца прыцягнуць да 12 700 вайскоўцаў. На тэрыторыі Беларусі ўдзел у вучэньнях будуць браць 10 200 вайскоўцаў, у тым ліку каля 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 — ад Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Усяго ў вучэньні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.

Кіраўнік войскаў ЗША ў Эўропе генэрал Бэн Годжэс 20 ліпеня заявіў Reuters, што саюзьнікі Штатаў ва Ўсходняй Эўропе і Ўкраіне турбуюцца наконт беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

Паводле Годжэса, вучэньні могуць быць «траянскім канём», нацэленым на тое, каб пакінуць у Беларусі вайсковую тэхніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930