Знайсці
11.08.2017 / 14:443РусŁacБел

Друкавалі грошы на прынтары, набывалі жуйкі: у Мінску затрымалі фальшываманетчыкаў

Дваіх мінчукоў затрымалі за падробку грошай — яны друкавалі новыя 20-рублёвыя купюры.

Характэрна, што гэта першы выпадак у Беларусі падробкі новых банкнот.

Следствам вызначана, што ўзімку гэтага года 28-гадовы мужчына ў сябе на лецішчы наладзіў выраб падробленых грошай наміналам 20 рублёў. У далейшым ён перадаваў такія банкноты свайму 26-гадоваму знаёмаму мінчуку, які набываў на іх розныя дробныя тавары: жуйку, квіткі на транспарт, аплачваў праезд у маршрутных таксі.

Атрыманую рэшту яны дзялілі паміж сабой.

«Пры ператрусе па месцы жыхарства падазраваных канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, банкноты наміналам 20 рублёў, прылады для друку, нарыхтоўкі для пячатак з адбіткамі штампаў розных арганізацый, бланкі даведак аб даходах фізічнай асобы.

Экспертыза паказала, што грошы надрукаваныя на каляровым струйным прынтары. Імітацыю ахоўнай стужкі таксама друкавалі, а пасля наносілі фрагменты фальгі на адзін з бакоў банкноты.

Мужчынам прад’явілі абвінавачванне ў вырабе і збыце падробленых грошай, замаху на тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, а таксама ў падробцы і вырабе падробленых дакументаў і штампаў. Усяго ім інкрымінуецца 26 эпізодаў злачыннай дзейнасці.

Мужчынам пагражае да 15 гадоў.

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930