Знайсці
10.08.2017 / 23:12РусŁacБел

Трамп параіў КНДР «вельмі, вельмі нервавацца» з-за пагроз Гуаму

Паўночную Карэю чакаюць праблемы, з якімі «мала якія краіны сутыкаліся», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Каб пазбегнуць гэтага ён прапанаваў Пхеньяну «узяць сябе ў рукі». Пра гэта паведамляе rbc.ru са спасылкай на Associated Press.

Пхеньяну варта «вельмі, вельмі нервавацца», калі яны вырашаць зрабіць што-небудзь ЗША, таксама заявіў Трамп, перадае Reuters.

Раней генерал КНДР Кім Рак Дыём паведаміў, што Пхеньян падрыхтаваў план ўдару ў бок выспы Гуам, на якім знаходзіцца амерыканская вайсковая база. Ракеты «Хвасон-12» павінны будуць праляцець 3356 км над Японіяй і заходняй часткай Ціхага акіяна і ўпасці прыкладна за 30-40 км ад узбярэжжа выспы. Гэта будзе папераджальны ўдар, падкрэслілі ў КНДР.

Так у Паўночнай Карэі адрэагавалі на словы Трампа, вымаўленыя ім 8 жніўня аб тым, што ў выпадку працягу ракетных выпрабаванняў КНДР «сутыкнецца з такім агнём і лютасцю, якіх свет раней не бачыў».

У чацвер, 10 жніўня, Трамп выказаў здагадку, што яго словы, «магчыма, не былі дастаткова жорсткімі». Ён дадаў, што рыхтуе новае папярэджанне аб выкарыстанні ядзернай зброі для паўночнакарэйскіх уладаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера