Знайсці
10.08.2017 / 16:408РусŁacБел

«Мільянер-танцор» даскакаўся: маёмасць арыштавалі за нясплачаны крэдыт

50-гадовы італьянец з атлетычнай постаццю і багаццем татуіровак праславіўся як «мільянер-танцор».

Судовыя ўлады Італіі наклалі арышт на частку маёмасці мясцовага прадпрымальніка Джанлукі Вакі, які атрымаў агульнасусьветную вядомасць дзякуючы публікацыі ў сацсетках відэа з танцамі, паведамляе газета Corriere della Sera.

Арышт накладзены на вілы, яхты і акцыі, якія належаць Вакі. На такі крок у Італіі пайшлі з-за таго, што італьянец, які ўзяў крэдыт у 10,5 млн еўра ў банку Banco BPM, не вярнуў грошы.

 

Saturday afternoon fever @jogiorgiajo @ricky_martin #gvlifestyle #mordidita #rickymartin

A post shared by Gianluca Vacchi (@gianlucavacchi) on

Навіны пра фінансавыя праблемы Вакі выклікалі бурную рэакцыю італьянскіх карыстальнікаў сацсетак, прычым многія не хаваюць зласлівасці ў сувязі з яго праблемамі. Так, некаторыя італьянцы жартам прапануюць Вакі дапамогу ў пошуках нізкааплатнай працы.

Corriere della Sera адзначае, што афіцыйна гэты чалавек лічыцца прадпрымальнікам, аднак на справе бізнэсам не займаецца і аддае ўвесь час «раскручванню» свайго вобраза ў сацсетках: так, у Instagram у яго налічваецца каля 11 млн падпісчыкаў.

 

Serendipity... @gutierrezary

A post shared by Gianluca Vacchi (@gianlucavacchi) on

Багатым ён стаў дзякуючы сямейнаму бізнэсу па вытворчасці апаратаў па ўпакоўцы касметыкі, лекавых прэпаратаў, гарбаты і кавы. Пры гэтым сам Вакі не выконвае ніякіх рэальных функцый па кіраванні кампаніяй IMA, якая належыць яго сваякам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера