Знайсці
10.08.2017 / 16:199РусŁacБел

Правільней было б казаць «Сара», а не «Зара»

Але вымаўленне «Зара» прыжылося, і наўрад ці зменіцца.

Адкрыццё першай крамы ў Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сетку крамаў Zara заснаваў іспанскі магнат Амансіа Артэга. Калі вы трапіце ў Іспанію, зразумееце, што там «Зару» называюць не інакш як «Сара» па той простай прычыне, што ў іх літара Z гучыць прыкладна як наша «С».

Напрыклад, назва горада Zaragoza традыцыйна перадаецца як Сарагоса.

«У іспанскай мове гэтае Z вымаўляецца як міжзубны гук, якога ў нас не існуе. Таму нам лягчэй перадаць яго як [З], хаця фактычна ён мусіў бы перадавацца як [С], — кажа перакладчык Анатоль Прасаловіч. — Аднак тут яшчэ важны кантэкст. «Сара» ў нашых краях асацыюецца з яўрэйскім іменем. Мяркую, гэта таксама магло паўплываць на назву».

Нагадаем, што 10 жніўня ў Dana Mall, што каля Нацыянальнай бібліятэкі, запрацавалі шэсць крамаў канцэрна Inditex Group: Zara, Zara Home, Pull&Bear, Bershka, Stradivarius і Oysh. «Наша Ніва» трапіла на адкрыццё і зірнула на асартымент і цэны.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930