Знайсці
10.08.2017 / 14:2914РусŁacБел

У школьных сталовых не будзе чыпсаў, сухарыкаў і газіроўкі, а сасіскі — раз на тыдзень

У новым навучальным годзе ў школьных сталовых не будзе чыпсаў, вострых сухарыкаў, газіраваных напояў і натуральнай кавы. Піцы і смажанкі ў буфетах будуць прадаваць не часцей за два разы на тыдзень. А карміць школьнікаў каўбасой і сасіскамі рэкамендавана не часцей аднаго дня на тыдзень пры аднаразовым харчаванні. Мэта — сфарміраваць у дзяцей звычку да здаровага харчавання.

Такія нормы замацаваны ў метадычных рэкамендацыях па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі і апублікаваныя на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Ведамства распрацавала іх сумесна з Мінадукацыі і Міністэрствам аховы здароўя.

Таксама ў буфетах абмяжуюць асартымент цукерак, шакаладных батончыкаў, карамелі, дражэ, печыва. Павінна быць не больш за два найменні кожнага віду названых вырабаў. З іншага боку, у асартыменце кафэ і сталовых ўстаноў адукацыі абавязкова павінны быць сокі, нектары з садавіны і агародніны, малочныя і кісламалочныя прадукты, гематаген, мармелад і зефір.

Пры гэтым у сталовых і кафэ для дзяцей і моладзі харчаванне можа быць арганізавана паводле сістэмы шведскага стала, а карміць дзяцей можна каўбасамі і варанымі сасіскамі вышэйшага і першага гатункаў і не больш за адзін раз на тыдзень пры аднаразовым прыёме ежы.

Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, калі навучэнец купляе абед па меню, то ў яго нельга ўключаць аднайменныя стравы і гарніры на працягу двух дзён запар.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930