Знайсці
10.08.2017 / 11:3712РусŁacБел

КДБ патрапіў пад скарачэнне 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі перажывае глабальныя структурныя турбацыі і скарачэнні. У цэнтральным апараце спецслужбы рэарганізаваны глаўкі, а на нізавым узроўні плануецца ліквідацыя тэрытарыяльных падраздзяленняў, піша беларускі блогер d-zholik.

У дадатак да ўжо існуючых у цэнтральным апараце КДБ створана новае галоўнае ўпраўленне спецыяльных мерапрыемстваў і даследаванняў.

Галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі КДБ рэарганізавана ў галоўнае ўпраўленне па контрвыведвальным забеспячэнні аб'ектаў эканомікі.

Галоўнае ўпраўленне па контрвыведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ, якое з ліпеня 2009 года па студзень 2012 года ўзначальваў цяперашні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, рэарганізавана ў галоўнае ўпраўленне па контрвыведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў.

Апошнія гады ў КДБ фіксаваўся востры дэфіцыт кадравага складу і кратнае зніжэнне колькасці выпускнікоў ведамаснага Інстытута нацыянальнай бяспекі, якія паступалі на аператыўную працу ў падраздзяленні. Пяць гадоў таму арганізацыя нават была вымушана абвясціць адкрыты набор на службу па кантракце ў органы дзяржбяспекі.

А ў 2013 годзе ў ходзе першай хвалі аптымізацыі дзяржаўнага апарату Лукашэнка заўзята абараняў ведамства: «У КДБ ужо няма чаго скарачаць. Я не хачу лічбы гэтыя называць, там няма чаго скарачаць, нават прыбіральшчыцу не скароціш. Бо даўно абрэзалі».

Прайшло не так шмат часу, а на ўзроўні кіраўніцтва ўжо зацверджаны планы па скарачэнні (ліквідацыі) міжраённых аддзяленняў КДБ, якія існавалі ў абласцях за часамі СССР. Іх зоны адказнасці плануюць перадаць тэрытарыяльным падраздзяленням органаў КДБ у гарадах абласнога падпарадкавання і буйных адміністрацыйных цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930