Знайсці
09.08.2017 / 22:2619РусŁacБел

Кіраўнік «ДНР» Захарчанка цалкам адмовіўся ад ідэі Маларосіі

Лідар самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка прыйшоў да высновы, што праект «перафарматавання» Украіны ў Маларосію выклікаў цікавасць, але не з такой назвай. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Захарчанкі, перадае Данецкае агенцтва навін.

Reuters.com

Захарчанка заявіў, што ў «ДНР» атрымалі «шмат цікавых прапаноў» у адказ на ідэю стварыць Маларосію, што кажа пра тое, што «дыскусія была распачата не дарма».

Але «ужо цяпер можна сказаць, што назвы Маларосія не будзе, бо многія паставіліся да яе адмоўна», заўважыў Захарчанка.

18 ліпеня Захарчанка заявіў пра заснаванне новай дзяржавы пад назвай Маларосія, якая будзе правапераемніцай Украіны, бо назва «Украіна» дыскрэдытавала сябе. Сталіцай Маларосіі быў абраны Данецк, а Кіеў — гісторыка-культурным цэнтрам. У распрацоўцы праекта Маларосіі ўдзельнічаў пісьменнік Захар Прылепін, які з'ехаў служыць на Данбас, дадае РБК.

«ЛНР» абвергла удзел у стварэнні Маларосіі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што ў Маскве пра гэтую ідэю даведаліся са СМІ і назваў яе асабістай ініцыятывай Захарчанкі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «ДНР» заявіў пра стварэнне дзяржавы «Маларосіі», якая будзе прасіцца ў саюз з Расіяй і Беларуссю

Захарчанка адмовіўся ад ідэі хуткага стварэння «Маларосіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера