Знайсці
09.08.2017 / 21:541РусŁacБел

ФБР зрабіла ператрус у доме экс-кіраўніка штаба Трампа

Супрацоўнікі ФБР зрабілі ператрус у доме Пола Манафорта, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведаміла Бі-бі-сі са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Манафору давялося пакінуць каманду Трампа за некалькі месяцаў да выбараў. Фота: REUTERS

Федэральныя агенты, як паведамляецца, канфіскавалі дакументы і іншыя матэрыялы яшчэ 26 ліпеня. Кіраўнік аддзела расследаванняў ФБР Роберт Мюлер выйшаў з дому Манафорта у штаце Вірджынія з некалькімі дакументамі, паведамляе Washington Post.

За дзень да ператрусу Манафорт выступіў перад камісіяй кангрэса, якая расследуе імавернае ўмяшальніцтва Расіі ў выбары 2016 года.

Пакуль незразумела, якія дакументы былі канфіскаваныя з дому Манафорта.

Раней ён перадаў ў камітэты сената і кангрэса дакументы, якія тычацца іх расследаванняў у дачыненні да Расіі.

Як паведамляецца, гэта запісы, зробленыя падчас сустрэчы сына Дональда Трампа і расійскай адвакаткі Наталлі Весяльніцкай падчас іх сустрэчы ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе.

Як вынікае з электронных лістоў Трампа-малодшага, ён пагадзіўся на сустрэчу і запрасіў Манафорта ў абмен на абяцанне прадставіць кампраметуючыя звесткі пра суперніцу Трампа ў прэзідэнцкай гонцы Хілары Клінтан.

Манафорту прыйшлося пакінуць каманду Трампа за некалькі месяцаў да галасавання. Падставай для сыходу Манафорта са штаба ў жніўні 2016 года сталі паведамленні амерыканскіх СМІ пра яго сувязь з прарасійскай Партыяй рэгіёнаў ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930