Паліцыя арыштавала падазраванага ў наездзе на ваенны патруль пад Парыжам
Фота: EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON
Французская паліцыя арыштавала падазраванага ў наездзе на ваенны патруль пад Парыжам. Паведамляецца, што гэта жыхар парыжскага прыгарада Сартрувіль 1980 года нараджэння, паўночнаафрыканскага паходжання.
Падазроны быў затрыманы на аўтастрадзе A16 пасля некалькіх гадзін пагоні і пошукаў з выкарыстаннем геалакацыі.
У ходзе некалькіх спробаў затрымання падазраваны атрымаў раненне, пасля чаго быў дастаўлены ў бальніцу. Паранены таксама супрацоўнік паліцыі.
Паводле мясцовых СМІ, затрыманы быў вядомы паліцыі.
Раніцай 9 жніўня ў парыжскім прыгарадзе Левалуа-Перэ невядомы наехаў аўтамабілем на групу салдат. Шэсць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Дваіх з цяжкімі раненнямі даставілі ў вайсковы шпіталь.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 18
Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бэжавае паліто
 1
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера