ЗША ўвялі санкцыі супраць брата Уга Чавеса і сямі венесуэльскіх чыноўнікаў
Адан Чавеc. Фото: Claudia Daut / Reuters.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла новыя санкцыі супраць васьмі венесуэльскіх чыноўнікаў і палітыкаў, уключаючы брата экс-прэзідэнта Уга Чавеса, сакратара венесуэльскай прэзідэнцкай камісіі пры Устаноўчым сходзе, Адана Чавеса. Пра гэта піша РБК са спасылкай на паведамленне Мінюста ЗША.
Мінюст увёў новыя санкцыі за іх ролю ў стварэнні Устаноўчага сходу, ініцыяванага прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура. Актывы ў ЗША тых людзей, што трапілі пад санкцыі, будуць замарожаныя, ім таксама будзе забаронены ўезд у Штаты.
Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў паведамляе, што пакуль што нафтавыя кампаніі Венесуэлы не патрапілі пад санкцыі, але гэта можа адбыцца ў будучыні.
31 ліпеня Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура таксама праз выбары ва Устаноўчы сход. Сакратар казначэйства Стывен Мнучын тады заявіў, што Мадура — «дыктатар, які ігнаруе волю венесуэльскага народа». Тады ён паведаміў, што любы, хто прымае ўдзел у рабоце сходу можа трапіць пад санкцыі.
Устаноўчы сход у Венесуэле склікаецца з ініцыятывы Мадура, які мае намер змяніць Канстытуцыю і распусціць парламент.