Знайсці
03.09.2017 / 10:5616РусŁacБел

Захапляльныя паломніцтвы на Святую Зямлю, у Партугалію, Мексіку…

Паломніцтвы па святых мясцінах — не толькі для шчырых вернікаў!

Дзякуючы багатай праграме пілігрымак па святых і гістарычных мясцінах ад piligrymka.by тысячы беларусаў ужо пабывалі ў знакавых месцах Святой Зямлі, Еўропы, Амерыкі. Разам з двума братамі-святарамі Вячаславам і Юрыем можна аб'ехаць паўсвету і патрапіць у тыя месцы, якія прыцягваюць людзей з розных куткоў, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.

— З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем — адкрываць нанава свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з'яўляецца непаўторным дарам для іншага. Хоць арганізатарамі пілігрымак з'яўляюцца каталікі, нашы паездкі — не толькі для шчырых вернікаў. Падарожжы ўніверсальныя: да іх часта далучаюцца і праваслаўныя, а таксама ўсе ахвотныя, нават людзі, далёкія ад царквы, — кажа арганізатар пілігрымак і экскурсавод, каталіцкі святар Вячаслаў Барок. — Мы імкнёмся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён.

Наведаць Святую зямлю і адпачыць на моры

Адным з самых папулярных кірункаў з'яўляецца Святая зямля — туды найцікавейшыя паездкі арганізуюцца кожны месяц. У рамках тураў прапануецца ўбачыць Тэль-Авіў, Іерусалім, Віфлеем, Назарэт, Мёртвае мора і іншыя вядомыя мясціны Ізраіля. Напрыклад, 17 верасня з Мінска вылеціць група пілігрымаў у Ізраіль. За восем дзён вандроўнікі змогуць наведаць вядомыя біблейскія мясціны. Акрамя таго, Ізраіль — гэта краіна чатырох мораў, і падчас пілігрымкі ў верасні будзе магчымасць адпачыць на Міжземным моры. Запісацца яшчэ не позна!

Дарэчы, усе туры ўключаюць суправаджэнне святара, авіяпералёт, трансферы згодна з праграмай, медыцынскую страхоўку, пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі, экскурсіі з удзелам дыпламаванага гіда.

— Многія нашы прапановы, у тым ліку па турах у Ізраіль, унікальныя, наўрад ці на рынку турыстычных паслуг Беларусі можна знайсці больш насычаныя праграмы за тыя ж грошы. Да таго ж, мы маем ужо вялікі вопыт такіх падарожжаў, — падкрэслівае ксёндз Вячаслаў.

Прадоўжыць лета ў верасні ў Рыме

А 4 верасня ўсіх ахвотных запрашаюць наведаць Рым і Ватыкан, адправіўшыся ў далёкі шлях на аўтобусе. Перавагі такога тура ў тым, што па дарозе пілігрымы ўбачаць польскую Чэнстахову і сталіцу Аўстрыі, а ў самой Італіі — не толькі Рым і Ватыкан, але і легендарную Венецыю.

Яркія ўражанні ад гэтай паездкі гарантаваны кожнаму: цікавыя прагулкі, добрая кампанія, малітва, духоўныя разважанні.

Таксама пілігрымаў чакае малітва (Св. Імша) у саборы Св. Пятра ў Ватыкане, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

Святары дапамогуць адкрыць не толькі знешнюю прыгажосць старажытных знакамітых храмаў і збудаванняў, але і вельмі цікавую гісторыю легендарных месцаў, дэталі якой не заўсёды знойдзеш у інтэрнэце. А ехаць у аўтобусе, дарэчы, не так ужо цяжка, тым больш падчас паездкі прадугледжаны начлегі ў гасцініцах і Доме пілігрыма.

Куды можна паехаць?

Piligrymka.by прапануе ахвотным маршруты ў блізкае і далёкае замежжа:

Кракаў і Чэнстахову (Польшча);

«Вострую браму» ў Вільні (Літва);

Рым і Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія);

сабор Св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя);

Прагу (Чэхія);

Парыж, Лурд і Авіньён (Францыя);

Фаціму (Партугалія);

Іерусалім, Віфлеем, Мёртвае мора з магчымасцю здзейсніць абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем (Ізраіль);

Барселону, Сант'яга-дэ-Кампастэла (Іспанія);

Магдэбург, Берлін, Кёльн (Германія);

Святыню Божай Маці Гвадэлупскай (Мексіка).

Таксама ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць Атлантычны акіян і Міжземнае мора і пакупацца ў іх.

Як запісацца?

Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі: зав. Школьны, 3A, г. п. Расоны, 211460, Віцебская вобл.

Офіс у Мінску: вул. Гарадзецкая, д. 22, кв. 151, Мінск, 220125, ст. метро «Уручча».

Тэлефоны:

Velcom: +375 29 602 00 98,
+375 29 663 51 10,
+375 29 618 68 87,
+375 29 618 72 99,
+375 29 652 82 94

МТС: +375 29 708 00 78,
+375 33 353 51 10,
+375 29 217 26 25,
+375 29 518 72 27,
+375 29 518 76 86

Гарадскі / факс: 8 021 594 26 25/8 017 396 80 61

Рэлігійная арганізацыя
«Парафія Святога Язафата Кунцэвіча, г. п. Расоны» 
УНП 300807447

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930