Знайсці
09.08.2017 / 17:4819РусŁacБел

Віталь Цыганкоў: Цяперашнія левыя бачаць правы чалавека толькі ў «правільных», ідэйна вывераных людзей, або Выпадак Дэймара

Піша ў сябе ў фэйсбуку Віталь Цыганкоў.

Ведаеце, што я рабіў фактычна ўсю мінулую ноч? Няцяжка здагадацца) Вядома ж, чытаў. Чытаў тэкст праграміста Гугла, за які яго зьвольнілі з кампаніі, і матэрыялы прэсы пра гэтую сітуацыю.

Аўтар мэмарандуму, Джэймс Дэймар, заяўляе, што ў Гугле пануе неталерантнасьць да ідэяў, якія не падпадаюць пад пэўную ідэалёгію. Ён сьцьвярджае, што супрацоўнікі, якія не зьяўляюццца прыхільнікамі крайне левай ідэалёгіі, адчуваюць сабе некамфортна, вымушаныя не выказваць свае погляды пад страхам непрыемнасьцяў і звальненьня (сам Дэймар, дарэчы, не называе сабе правым). У каго ёсьць час і натхненьне, то тэкст тут — https://diversitymemo.com/

Чытайце таксама:

Google звольніў супрацоўніка, які выказаў меркаванне, што жанчыны ад прыроды менш здольныя да праграмавання і лідарства

Што да гендернай тэмы, то ў «мэйнстрым» прэсе, як я бачу, гэты аспэкт быў яўна скажоны. Аўтар спрабуе адказаць на пытаньне, чаму жанчыны менш прадстаўленыя ў праграмаваньні і кіраўніцтве кампаніі. Калі не выдзіраць асобныя фразы з кантэксту, то сэнс ягонай аргумэнтацыі ў тым, што мужчыны і жанчыны маюць свае моцы і слабасьці ў розных сфэрах і трэба іх адпаведна выкарыстоўваць. Напрыклад, ён піша, што мужчыны больш схільныя спаборнічаць, жанчыны — супрацоўнічаць. Увогуле Дэймар шукае шляхі вырашэньня гэтай праблемы, як скараціць gender gap. «Я прапаную разглядаць людзей як асобаў, а ня толькі як членаў той ці іншай групы (трыбалізм)», — піша Дэймар.

Але, відаць, кіраўнікоў Гугла найбольш абурыў наступны пасаж з трактату Дэймара, дзе ён піша, што Гугл стварыў «Некалькі дыскрымінацыйных практык: 1. Праграмы, навучаньне і класы толькі для людзей з пэўным гендерам альбо расай. 2.Прыярытэт і асаблівае стаўленьня для «дывэрсійных» кандыдатаў. 3. Набор на працу, які зьніжае планку для «дыверсійных» кандыдытаў» і гэтак далей. Карацей, «кіраўнікі кампаніі дбаюць пра дэвэрсіці (разнастайнасьць) найперш і пра тэхналёгіі ў другую чаргу».

Дарэчы, Дэймар не просты праграміст. Ён зорка ў сваёй сфэры, майстар па шахматах, чэмпіён у нейкай кампутарнай гульні. Карацей, чалавек надта разумны, каб быць тупым вінцікам у сыстэме.

Дэймар заявіў, што падасьць у суд на Гугл за звальненьне. Жадаю яму перамогі. Бо гэта класічны выпадак «карпарацыя супраць свабоды слова і асобнага чалавека». Здаецца, левыя ўсяго сьвету павінны былі б заступіцца за права чалавека супраць карпаратыўнага капіталізму. Ага, разьбяжаліся. Цяперашнія левыя бачаць правы чалавека толькі ў «правільных», ідэйна вывераных людзей.

А Гуглу жадаю стаць ідэальнай у сэнсе «дыверсіці» кампаніяй, набіраць супрацоўнікаў выключна па квотах і толькі членаў Дэмакратычнай партыі. І ў выніку разарыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930