Знайсці
09.08.2017 / 07:13РусŁacБел

«Рэал» выйграў Суперкубак УЕФА другі год запар

Мадрыдскі «Рэал» стаў пераможцам Суперкубка УЕФА па футболе другі раз запар. Пераможца Лігі чэмпіёнаў выйграў у пераможцы Лігі Еўропы «Манчэстэра Юнайтэд» з лікам 2:1.

Гульня прайшла ў македонскім Скоп'е ў 30-градусную спёку.

У «Рэала» вызначыліся Каземіра і Іска, «МЮ» адказаў голам навічка клуба Рамэла Лукаку.

Сезон у англійскай прэм'ер-лізе стартуе ўжо ў гэтыя выходныя. «Манчэстэр Юнайтэд» першы матч правядзе з «Вэст Хэмам».

А «Рэал» паспрачаецца за Суперкубак краіны з «Барселонай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031