Знайсці
08.08.2017 / 21:3819РусŁacБел

Заслаўскі «Гранітны свет» за ўласны кошт вырабіў помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава

Браты Бакіноўскія зь фірмы «Гранітны сьвет» у Заслаўі бясплатна вырабілі помнікі на магілы бацькоў Васіля Быкава і ягонай сястры Валянціны.

Пра гэта на старонцы ў фэйсбуку напісаў каардынатар культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка.

Паводле Лабадзенкі, днямі яны з сынам Васіля Ўладзімеравіча паедуць паглядзець на арыгіналы. А пасьля гэтага кіраўнікі «Гранітнага сьвету» паабяцалі ўсталяваць помнікі ў Бычках і Воўчы — зноў жа, бясплатна.

«Сабраныя раней грошы (у эквіваленце каля 150 даляраў) перадам фірме, каб хоць неяк кампэнсаваць выдаткі на давоз і ўсталяваньне помнікаў, — адзначыў Глеб Лабадзенка. — Вось жа, сябры, рэклямую ад усёй душы гэтых неабыякавых людзей: як хто мае патрэбу паставіць помнік па сваяках, то майце на ўвазе».

Сёлета ў траўні Глеб Лабадзенка распачаў грамадзкі збор сродкаў на помнікі бацькам Васіля Быкава — старыя з гранітнай крошкі пачалі развальвацца. Ўладзімер Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна Быкавы ўсё жыцьцё пражылі ў Бычках, там і пахаваныя.

А неўзабаве пасьля гэтага патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі, адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны сьвет». Сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для бацькоў і сястры Васіля Быкава.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930