Знайсці
08.08.2017 / 21:336РусŁacБел

Кітайскі рэстаран прапаноўваў жанчынам зніжку за вялікія грудзі

Жыхары кітайскага горада Ханчжоў паскардзіліся мясцовым уладам на рэстаран, які прапаноўваў жанчынам зніжку ў залежнасці ад памеру іх грудзей, піша ВВС.

Qianjiang Evening Post

Паводле паведамлення выдання Qianjiang Evening Post, незадаволенасць жыхароў сталіцы прыморскай правінцыі Чжэцзян выклікала рэклама рэстарана «Модная крэветка» ў адным з гандлёвых цэнтраў.

На постарах кампаніі з надпісам «Увесь горад шукае ГРУДЗІ» былі намаляваныя мультыплікацыйныя гераіні ў сподняй бялізне. У рэкламе паведамлялася пра зніжкі, памер якіх залежаў ад памеру грудзей жанчын — чым буйнейшы бюст, тым большая зніжка.

У адной са скаргаў, якія паступілі ў адрас мясцовых уладаў, гаварылася, што рэклама занадта вульгарная і дыскрымінуе жанчын.

Рэкламны постар першапачаткова з'явіўся 1 жніўня, аднак пасля быў зняты. Аднак кіраўнік рэстарана «Модная крэветка» Лань Шанган не бачыць нічога заганнага ў камерцыйнай стратэгіі рэстарана. «Пасля пачатку рэкламнай кампаніі колькасць кліентаў павялічылася на 20%. Некаторыя дзяўчыны, якія прыходзілі да нас, вельмі ганарыліся сабой. Ім не было чаго хаваць», — сказаў ён.

Ён таксама распавёў, што кліенткі маглі звяртацца па атрыманне зніжкі да афіцыянтак, каб не абмяркоўваць гэтае пытанне з кім-небудзь з мужчын, якія працуюць у рэстаране.

Гэта не першы выпадак, калі кітайскі рэстаран прапануе зніжку, якая залежыць ад знешняга выгляду наведвальнікаў. У студзені 2015 года рэстаран у правінцыі Хэнань даваў зніжкі гасцям, якіх супрацоўнікі лічылі прывабнымі. А за месяц да гэтага кафэ ў горадзе Чунцын паспрабавала прыцягнуць зніжэннем коштаў поўных мужчын і стройных жанчын.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930