Знайсці
08.08.2017 / 17:048РусŁacБел

Закончыўся прыём дакументаў на платную форму навучання ў ВНУ — прахадныя балы

4 жніўня закончыўся прыём дакументаў на платнае дзённае навучанне ў ВНУ Беларусі. 

Як вядома, прахадныя балы на платную форму навучання заўсёды значна ніжэйшыя, чым за кошт дзяржаўнага бюджэту. А на некаторыя спецыяльнасці залічылі абітурыентаў з такім нізкім балам, што ўзнікае лагічнае пытанне, ці змогуць навучэнцы з такім узроўнем ведаў стаць годнымі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй. 

Напрыклад, на некаторыя спецыяльнасці Геаграфічнага факультэта БДУ, у тым ліку на настаўніка геаграфіі, прахадны бал — 99.

Вось спіс некаторых цікавых і папулярных спецыяльнасцяў і прахадных балаў на іх (платная форма атрымання адукацыі):

БДУЛінгвакраіназнаўства309
БДУМіжнародныя адносіны281
БДУХімія лекавых злучэнняў288
БДУІРПраграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій294
БДУІРІнфарматыка і тэхналогіі праграмавання274
БДПУРасейская мова і літаратура261
БДПУРасейская мова і літаратура. Замежная мова141
БНТУАрхітэктура 287
БНТУПрамысловае і грамадзянскае будаўніцтва170
БарДУ*Замежная мова188
БарДУПравазнаўства196
БарДУФізічная культура193
БДУГеаграфія (пед. дзейнасць), геаэкалогія, космааэракартаграфія99
БДУДызайн134
БДУІРІнфакамунікацыйныя сістэмы (стандартызацыя, сертыфікацыя і кантроль параметраў)199
БДПУРасейская мова. Замежная мова141
БДПУБеларуская мова і літаратура залічаны ўсе
БДПУМузыкальнае мастацтвазалічаны ўсе
БарДУТэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці115

*БарДУ — Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

Як бачым, на некаторыя спецыяльнасці сталічных ВНУ прахадныя балы аказаліся нашмат ніжэйшымі, чым у звычайным беларускім райцэнтры.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера