Знайсці
08.08.2017 / 17:106РусŁacБел

Geely і Volvo аб'ядноўваюцца для распрацоўкі электрамабіляў наступнага пакалення

У мінулым месяцы паведамлялася, што Volvo Cars створыць сумеснае прадпрыемства з Geely для абмену тэхналогіямі. І вось партнёры абвясцілі аб фарміраванні дзвюх новых кампаній для развіцця існых і распрацоўкі будучых рашэнняў, а таксама раскрылі некаторыя новыя дэталі пагаднення.

Гаворыцца, што новыя сумесныя прадпрыемствы дазволяць забяспечыць эканомію сродкаў за кошт павелічэння маштабу працы, а таксама паскораць працэс стварэння электрамабіляў наступнага пакалення.

Сумеснае прадпрыемства, якое атрымала назву GV Automobile Technology (Ningbo) Co. Ltd., будзе належаць Volvo Cars і Geely Holding у суадносінах 50/50. Штаб-кватэра размесціцца ў Кітаі, а ў шведскім Гётэборгу з'явіцца дадатковы офіс. Кампанія будзе знаходзіць найбольш выгадныя варыянты ўзаемадзеяння для Volvo Cars, Geely Auto і LYNK & CO (брэнд створаны летась) у частцы закупаў і тэхналагічных рашэнняў.

Акрамя таго, будзе сфарміраваная асобная кампанія LYNK & CO, якая цалкам адказвае за мадэльны шэраг аўтамабіляў LYNK & CO і якая належыць сумесна Volvo Cars, Geely Holding і Geely Auto. Volvo Cars стане уладальнікам 30% акцый LYNK & CO, 50% будуць належаць Geely Auto, а Geely Holding стане ўладальнікам рэшты, 20% акцый новай кампаніі.

Трэба адзначыць, што Volvo Cars і Geely ўжо практыкуюць абмен тэхналогіямі. Гэта працуе на прыкладзе кампактнай модульнай архітэктуры (CMA). Яна выкарыстоўваецца ў вытворчасці машын Volvo 40-й серыі, а таксама аўтамабіляў ад LYNK & CO.

Цяперашняе партнёрства забяспечыць глабальную эканомію сродкаў за кошт павелічэння маштабу, спрыяючы больш цеснаму супрацоўніцтву паміж брэндамі ў працы на супольных аўтамабільных архітэктурах і пры распрацоўцы электрарухавікоў. Акрамя таго, гэта партнёрства дазволіць LYNK & CO цалкам рэалізаваць свой патэнцыял.

ІП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера