Аляксандр Глеб вядзе перамовы з клубам з Польшчы
36-гадовы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб можа працягнуць кар'еру ў чэмпіянаце Польшчы, піша Прессбол.
Як паведамляе выданне Super express, паўабаронца вядзе перамовы з адным з клубаў «экстракласа». Па звестках крыніцы, праблемай у перамовах з'яўляецца памер акладу — каманда прапаноўвала Глебу заробак у 5 тысяч еўра ў месяц, але футбаліст гэтую прапанову адхіліў. Адзначаецца, што беларус хоча зарабляць не меней за 10 тысяч еўра ў месяц.
Мінулы сезон Глеб завяршаў у складзе «Крылаў Саветаў». У свой час ён гуляў за «Штутгарт», «Арсенал», «Барселону», «Вольфсбург», «Бірмінгем», «Коньяспор», «Генчлербілігі», чатыры разы за БАТЭ (1999—2000, 2012—2013, 2015, 2016).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 3
Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у справе Ціханоўскага
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера