Знайсці
07.08.2017 / 14:2862РусŁacБел

Як сёння выглядае спецназавец Дзмітрый Паўлічэнка ФОТАФАКТ

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч выклаў у фэйсбуку здымак з былым кіраўніком вайсковай часткі 3214 Дзмітрыем Паўлічэнкам.

Дзмітрый Паўлічэнка (злева) і Алег Гайдукевіч.

«Дзмітрый Паўлічэнка актыўна займаецца спортам штодня. Спецназ — гэта назаўжды», — напісаў Гайдукевіч.

Паўлічэнку 51 год. Ён быў сярод тых, хто падазраваўся ў датычнасці да так званых «эскадронаў смерці» ў выніку чаго зніклі палітыкі Ганчар і Захаранка, бізнэсовец Красоўскі, а таксама журналіст Завадскі.

У лістападзе 2000 Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе старшыні КДБ Уладзіміра Мацкевіча, але выйшаў праз пару дзён. Па вызваленні Паўлічэнка заявіў, што «гатовы выканаць любы загад Лукашэнкі».

Паўлічэнка камандваў разгонам акцый апазіцыі. Быў уключаны ў «чорны спіс» краін Еўрасаюза і ЗША. У 2009 Паўлічэнка быў звольнены са службы па стане здароўя.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031