Знайсці
07.08.2017 / 12:1931РусŁacБел

Саакашвілі: Мяркую, што Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь

Пра гэта былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў на сустрэчы з журналістамі падчас свайго візіту ў Польшчу, піша Радыё Рацыя.

«Я заўсёды быў адвакатам Беларусі. Я лічыў, што незалежнасць Беларусі — найвышэйшая каштоўнасць, бо, калі не будзе Беларусі як незалежнай дзяржавы, дык пра што ўвогуле размаўляць? — сказаў Саакашвілі. — І гэтая пагроза не знікла. Вядома, я за свабоду беларускага народа, я ўпэўнены, што ў дэмакратычнай будучыні Беларусі ўвогуле няма ніякай альтэрнатывы, бо беларусы — адзін з найбольш прасунутых народаў у свеце. Але з іншага боку, трэба змагацца за незалежнасць, ахоўваць незалежнасць і ўлічваць усе фактары».

— Спадар прэзідэнт, а вы не звязваеце пагрозы незалежнасці з Лукашэнкам?

— Я думаю, што на дадзены момант Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь і мы не павінны даваць яму такой магчымасці.

На думку Міхаіла Саакашвілі пасля манеўраў «Захад-2017» частка расійскіх войскаў можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Вайсковыя падраздзяленні могуць быць выкарыстаны як для дзеянняў супраць Украіны, гэтак і для акупацыі Беларусі, зазначыў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930