Знайсці
07.08.2017 / 10:001РусŁacБел

ЗВР Беларусі працягваюць расці

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 6 664,8 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе сайт Нацбанка.

За ліпень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 103,8 млн. даляраў ЗША (на 1,6 працэнта) пасля росту ў чэрвені 2017 года на 1 322,1 млн. даляраў ЗША (на 25,2 працэнта). За студзень — ліпень прырост рэзерваў склаў 1 737,6 млн. долараў ЗША (35,3 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у ліпені спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацыянальным банкам у ліпені выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 533 млн. даляраў ЗША.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751 млн. долараў ЗША (на 18 працэнтаў), да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера