Знайсці
06.08.2017 / 22:339РусŁacБел

Міністр эканомікі распавёў, што будзе з цэнамі ў Беларусі

«Усё будзе добра».

Фота Ірыны Арахоўскай

У Беларусі не варта чакаць росту цэнаў, заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

- Будзе ўсё добра, неапраўданага росту цэнаў не будзе. Мы для сябе планку паставілі, што цэны не будуць расці без пэўнай неабходнасці, бо павінна быць канкурэнцыя на рынку. Мы вельмі за гэтым назіраем. МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) у нас працуе добра, сочыць, каб такога не было. Даецца жорсткая ацэнка, калі раптам нехта парушае антыманапольнае заканадаўства. Не трэба чакаць росту цэнаў. Будзе добры ўраджай, і цэны на прадукты будуць у тым дыяпазоне, які ўжо склаўся. Будзе ўсё добра, - запэўніў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930